Астранаўт Марк Ўотнi, якога пасля страшэннай буры лiчаць памерлым, застаецца адзiн на марсiянскай станцыi. I хоць умовы на ёй даволi камфортныя, ёсць адна вялiкая праблема: Марку пагражае галодная смерць. Але на шчасце, апроч абмежаваных запасаў касмiчнай ежы ў яго ёсць яшчэ дванаццаць бульбiн i трохi зямной глебы. Яго мэта — пратрымацца чатыры гады да прыбыцця наступнай мiсii.
Марсiянскаму рабiнзону даводзiцца праяўляць надзвычайную фантазiю i прымяняць усе свае веды, каб выжыць i вярнуцца на Зямлю. I мы, напэўна, не вельмi папсуём асалоду нашым чытачам, калi адразу скажам, што, нягледзячы на праблемы i цяжкасці, для Марка ўсё скончыцца добра.
“Марсіянін” (The Martian) — першы апублiкаваны раман амерыканскага пiсьменнiка Эндзi Ўiра. Гэтая гiсторыя нiбы жыўцом узятая з твораў “залатога веку” навуковай фантастыкi.
| ID produktu: | 1625684709 |
| Tytuł: | Марсіянін - Эндзі Уір |
| Autor: | Andy Weir |
| Wydawca: | Gutenberg Publisher |
| Język wydania: | białoruski |
| Numer wydania: | I |
| Data premiery: | 2024-09-30 |
| Forma: | książka |
ocen
Podziel się na Facebooku
Właśnie zrecenzowałem Марсіянін - Эндзі Уір
Астранаўт Марк Ўотнi, якога пасля страшэннай буры лiчаць памерлым, застаецца адзiн на марсiянскай станцыi. I хоць умовы на ёй даволi камфортныя, ёсць адна вялiкая праблема: Марку пагражае галодная ...